3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Прэзідэнт: Будучыня за Афрыкай
Без Афрыкі свет развівацца не можа. Будучыня за Афрыкай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў па выніках перамоў з Прэзідэнтам Зімбабвэ.
Працягваецца другі дзень дзяржаўнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ. Лідары правялі перамовы ў Дзяржаўным доме - афіцыйнай рэзідэнцыі Эмерсана Мнангагвы. Традыцыйна кіраўнікі дзяржаў пачалі работу з фармату размовы сам-насам.
Следам перамовы ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Абстаноўка ўрачыстая. Сюды ж запрошаны кіраўнікі прадпрыемстваў і прадстаўнікі бізнес-колаў. Па выніках Беларусь і Зімбабвэ падпісалі пакет дакументаў. Гэта пагадненні аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб стварэнні сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве.
Беларусь гатова падставіць плячо Зімбабвэ
Беларусь заўсёды ў любой сітуацыі гатова падставіць плячо Зімбабвэ. Па выніках перамоў Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да жыхароў гэтай краіны, адзначыўшы, што сёння найбуйнейшыя дзяржавы планеты спрабуюць падзяліць і перадзяліць гэты свет. Дзеля ўласнай выгады яны спрабуюць падпарадкаваць сабе такія краіны, як Беларусь і Зімбабвэ.
Прэзідэнт: Будучыня за Афрыкай
Зімбабвэ багата карыснымі выкапнямі, і ў гэтым адна з галоўных прычын санкцый. Спакойнага жыцця гэтай краіне ніхто не дасць. Але сёння свет змяняецца, і ў кантынента ёсць вялікія перспектывы. Будучыня за Афрыкай, упэўнены Прэзідэнт.
Прэзідэнт ушанаваў памяць барацьбітоў за незалежнасць Зімбабвэ
Пачаўся рабочы дзень Прэзідэнта з важнага сімвалічнага жэсту. Раніцай прайшла цырымонія ўскладання вянка да Магілы Невядомага Салдата ў мемарыяльным комплексе "Акр нацыянальных герояў". Гэта святое месца для жыхароў Зімбабвэ. Людзі, якія тут знайшлі супакой, лічацца нацыянальнымі героямі. Гэта вышэйшая ўзнагарода, якую можа атрымаць грамадзянін Зімбабвэ, пасля чаго ён мае права быць пахаваным на Акры. Кіраўніка дзяржавы сустрэў міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ. Прэзідэнт ушанаваў памяць барацьбітоў, якія загінулі за незалежнасць рэспублікі.
Ля ўваходу ў комплекс знаходзіцца музей, прысвечаны антыкаланіяльнай барацьбе. Тут выстаўлены артэфакты, дакументы і іншыя рэчы, звязаныя з перыядам здабыцця незалежнасці. Цікава, што з вышыні птушынага палёту мемарыял уяўляе сабой аўтамат АК-47.
Асноўны дзень дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Зімбабвэ
Насычаны рабочы дзень беларускага лідара працягваецца. Плануецца, што ў Харарэ Аляксандр Лукашэнка і Эмерсан Мнангагва таксама наведаюць цырымонію перадачы тэхнікі беларускіх вытворцаў у рамках завяршэння другой фазы праграмы па механізацыі фермерскіх гаспадарак Зімбабвэ і старту трэцяй фазы гэтай праграмы. Мерапрыемства пройдзе на базе Інстытута сельскай гаспадаркі рэспублікі.