3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Лукашэнка: Губернатары - ключавыя пасады ў краіне
Рэзанансныя кадравыя прызначэнні. У Беларусі два новыя губернатары і кіраўнік Цэнтрвыбаркама.
Кадравыя рашэнні Прэзідэнта: новыя губернатары Віцебскай і Магілёўскай абласцей
Намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін узначаліць Віцебскую вобласць. Віцэ-спікер Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка зойме пасаду старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Для іх гэтыя рэгіёны родныя, яны курыравалі тут многія пытанні. Так, Аляксандр Субоцін непасрэдна браў удзел у распрацоўцы новых падыходаў да развіцця ў рэгіёне сельскай гаспадаркі, стварэнні інтэграцыйных структур. Добра знаёмы з даручанай яму Магілёўскай вобласцю і Анатоль Ісачанка. Працоўную дзейнасць ён пачынаў у Горацкім раёне на пасадзе старшага інжынера калгаса, затым займаў кіруючыя пасады ў райвыканкамах, быў намеснікам губернатара.
Прэзідэнт плануе асабіста пазнаёміць новых губернатараў з калектывам абласных выканаўчых камітэтаў і сустрэцца з актывамі рэгіёнаў. Ужо сёння дадзены шэраг даручэнняў, у прыватнасці, па Віцебскай вобласці.
Ігар Карпенка прызначаны новым старшынёй ЦВК
Цэнтрвыбаркам узначаліць Ігар Карпенка, які з 2016 года займаў пасаду міністра адукацыі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: з улікам рэферэндуму па абнаўленні Канстытуцыі новага кіраўніка Цэнтрвыбаркама чакае вялікая і адказная праца. Калі народ падтрымае змяненні ў Асноўны закон краіны, то Ігар Карпенка можа стаць першым кіраўніком ЦВК, які будзе выбірацца Усебеларускім народным сходам, бо праект Канстытуцыі ўтрымлівае нормы, якія надаюць выбарчаму працэсу больш празрыстасці і незалежнасці.
Лукашэнка: Мы ўзнімаем ролю Цэнтральнай выбарчай камісіі
Згоду на прызначэнне старшыні Цэнтрвыбаркама дае таксама Савет Рэспублікі. У размове з журналістамі Ігар Карпенка распавёў, што на новай пасадзе мае намер захаваць той жа стыль працы, да якога прывык пры кіраўніцтве Міністэрствам адукацыі - адкрытасць і публічнасць.
Сёння прызначаны таксама 5 членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі.