3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Лукашэнка: Інфармацыйная вайна - гэта прэлюдыя да гарачай фазы супрацьстаяння
Як супрацьстаяць гібрыднаму націску Захаду? Не прайграць інфавайну? Захаваць краіну і зберагчы мір? Гэта сёння абмяркоўваюць у Магілёве на Форуме медыйнай супольнасці Беларусі. Сярод удзельнікаў і Прэзідэнт.
Прэзідэнт прымае ўдзел у Форуме медыйнай супольнасці Беларусі
На адной пляцоўцы ўвесь інфармацыйны пул краіны - кіраўнікі і супрацоўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, блогеры, прадстаўнікі профільных ВНУ, ідэолагі, эксперты ў сферы камунікацый. Усе яны на перадавой разгорнутай супраць нас інфармацыйнай вайны, як ніхто іншы адчуваюць нерв нашай эпохі, перакананы Прэзідэнт. А таму нашым медыя даводзіцца быць адначасова абаронцамі і байцамі, тактыкамі і стратэгамі. Асабліва сёння, калі інфармацыя стала не проста рэсурсам, а магутнай зброяй, а Беларусь апынулася пад прыцэлам прапаганды. Задача кожнага на сваім узроўні - стаяць на абароне інфармацыйнага суверэнітэту, думаць аналітычна, разумець адказнасць за нашу будучыню. Апаненты выкарыстоўваюць усе больш дасканалыя формы гібрыднай агрэсіі. Але беларусам не прывыкаць, супрацьстаянне ідзе з моманту набыцця суверэнітэту.
Метады дэзынфармацыі старыя як свет. Іх выкарыстоўваюць для раскачкі грамадства. Часам настолькі, што ў краінах пачынае кіраваць вуліца. Вопыт былых рэспублік Савецкага Саюза таму прыклад. Гегемоны не толькі прымушалі ўсумніцца ў нашых каштоўнасцях, але і агрэсіўна навязвалі свае перакананні. Самы папулярны міф у перыяд распаду СССР - тэзіс пра вольны рынак. Прэзідэнт перакананы: яго не было і няма. А тых, хто безаглядна прыняў гэта за ісціну, напаткала расчараванне.
Лукашэнка: Ніякага вольнага рынку няма і не было, тэзіс навязаны нам спецыяльна
Нашы медыя загартаваў час, асабліва 2020 год. Журналісты сталі больш жорсткімі і прынцыповымі ў адстойванні праўды. І сёння нельга змяншаць абароты. Захад працягвае аказваць на Беларусь самы маштабны гібрыдны націск - не толькі палітычны, інфармацыйны, эканамічны, але і ваенны. І мы павінны быць гатовыя да ўсяго, любых правакацый, у тым ліку на інфаполі. Прэзідэнт акрэсліў галоўныя задачы для нашых медыя - фарміраваць нацыянальны стыль вяшчання, павялічваючы долю ўласнага кантэнту, пашыраць пул экспертаў, узмацняць прапаганду і контрпрапаганду і не замоўчваць вострыя пытанні. Дыялог адбыўся ў фармаце адкрытага мікрафона. Удзельнікі форуму маглі задаць Прэзідэнту любое пытанне. Якой была ў свой час проба пяра ў кіраўніка дзяржавы? Якая сёння лексіка дапушчальная для масмедыя пры адстойванні праўды? І ці ёсць рэгіянальная прэса ў штодзённых аглядах для Аляксандра Лукашэнкі? Усе падрабязнасці - 28 мая ў "Панараме".