3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Кадравыя рашэнні Прэзідэнта Беларусі
Гучныя кадравыя рашэнні кіраўніка беларускай дзяржавы. Сёння закрыты вакансіі па шэрагу важных пасад у краіне. Адбыліся перастаноўкі ва ўрадзе.
Так, больш не вакантнае крэсла віцэ-прэм'ера, які курыруе аграпрам. Ім стаў Юрый Шулейка (экс-кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама). Міністэрскі партфель атрымаў Максім Рыжанкоў - зараз ён новы кіраўнік МЗС. Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання стаў Анатоль Ліневіч, а прамысловасці - Аляксандр Яфмаў (да гэтага намеснік ведамства). Экс-міністр Аляксандр Рагожнік едзе паслом Беларусі ў Расію. Ранейшы кіраўнік дыпмісіі Дзмітрый Крутой прызначаны новым кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта. Ён раней працаваў на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі, кола задач яму вядомае. Але Прэзідэнт іх актуалізаваў з улікам вопыту работы апошніх гадоў.
У Адміністрацыі Прэзідэнта і новы першы намеснік. Ім стала Наталля Пяткевіч. Таксама ў кіраўніка дзяржавы зараз новы памочнік па Мінску - Юрый Фралоў. Ён прыходзіць у Адміністрацыю Прэзідэнта з Камітэта дзяржкантролю. Звяртаючыся да прызначэнцаў, Аляксандр Лукашэнка арыентаваў усіх на эфектыўную працу.