3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Лукашэнка: Мы эксперыментальная пляцоўка перад кідком на Усход
Падзеі ў Казахстане ўжо не падаюцца чымсьці раптоўным. Зрэшты, наш Прэзідэнт неаднаразова папярэджваў: для арганізатараў рэвалюцый мы не фінальная мэта. Выпрабаваўшы метадычку на Беларусі, апаненты пойдуць далей на Усход. Гэта літаральна цытата Аляксандра Лукашэнкі, сказаная ў маі мінулага года падчас выступлення ў парламенце. Пасля нас была спроба раскалыхаць становішча ў Расіі, якая таксама не ўвянчалася поспехам. Таму прадпрымаюцца далейшыя дзеянні, каб зрынуць дзяржаўны лад у іншых постсавецкіх краінах.
Прэзідэнт на саміце ЕАЭС: Націскам на Беларусь і Расію Захад не абмяжуецца
Аб маючых адбыцца спробах напаліць становішча наш Прэзідэнт ізноў нагадваў калегам на саміце ЕАЭС у сярэдзіне снежня. Тады Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў суседнія краіны, што ў іх МЗС пайшлі "візіцёры", якія будуць угаворваць падключыцца да цкавання Беларусі. Але націскам на нашу краіну і Расію Захад не абмяжуецца. Апаненты будуць шукаць новыя мішэні. Тое, што адбываецца ў Казахстане, таму чарговае пацверджанне.