3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ваеннай выставы MILEX-2023
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям 11-й Міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX. Аб гэтымпаведамляеБЕЛТА са спасылкай беларускага лідара.
Прэзідэнт выказаў перакананне, што MILEX-2023 будзе спрыяць далейшаму абмену вопытам, працягу адкрытагаі давернага партнёрскага дыялогу, развіццю міжнароднага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, накіраванага на падтрыманне міру і стабільнасці ва ўсіх рэгіёнах планеты.
Удзельнікам і гасцям выставы Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя, дзейснай працы і доўгатэрміновых узаемавыгадных кантрактаў.