3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Прэзідэнт накіраваўся з рабочым візітам у Расію
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Плануецца, што ў Сочы адбудуцца перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб правядзенні паўнафарматнай сустрэчы лідары дамовіліся на палях саміту АДКБ, які адбыўся ў пачатку тыдня ў Маскве. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падрабязна абмяркуюць увесь спектр тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама ход выканання ўрадамі дзвюх краін раней дадзеных даручэнняў.