3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Лукашэнка павіншаваў Бердымухамедава з днём нараджэння
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нацыянальнага лідара туркменскага народа, СтаршынюХалк Маслахаты Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з днём нараджэння, паведамляеБЕЛТА.
"Ваш вялікі жыццёвы вопыт, рознабаковыя веды і арганізатарскі талент, якія абапіраюцца на шырокую падтрымку і давер народа, усяляк спрыяюць развіццю і росквіту незалежнай туркменскай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву добрага здароўя, шчасця, плённай стваральнай працы на карысць дружалюбнага Туркменістана.