3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Лукашэнка павіншаваў народ Харватыі з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Харватыі з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці,паведаміліў прэс-службе беларускага лідара.
"На працягу стагоддзяў і беларусы, і харваты нястомна змагаюцца за самастойнасць сваёй зямлі, пры павазе да мінулага і шчырай надзеі на будучыню адстойваюць правы на суверэнітэт, свабоду і самабытнасць. Абедзве рэспублікі добра разумеюць, якім няпростым можа быць шлях да здабыцця незалежнасці і якія намаганні патрабуюцца для яе захавання", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што сумесная канструктыўная дзейнасць, рэалізацыя беларуска-харвацкіх праектаў у розных сферах падкрэсляць лепш за любыя словы накіраванасць двух народаў на мірнае суіснаванне і стваральную працу.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Харватыі дабрабыту, згоды і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.