3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём Расіі
Свята свабоды і грамадзянскага міру. Сёння Дзень Расіі. 12 чэрвеня 1990 года ў Расійскай Федэрацыі прынялі дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, праз год прайшлі прамыя прэзідэнцкія выбары. З самай раніцы ў Маскве стартуе святочная праграма: маштабныя канцэрты, народныя гулянні і ў завяршэнне святочны салют. Са святам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна павіншаваў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў складаных геапалітычных умовах Расія ўпэўнена абараняе свае нацыянальныя інтарэсы, паспяхова рэалізуе планы па забеспячэнні дынамічнага сацыяльна-эканамічнага развіцця. І выказаў перакананне, што сапраўдна саюзніцкія адносіны паміж Мінскам і Масквой у поўнай меры адказваюць інтарэсам братэрскіх народаў абедзвюх дзяржаў.