3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Лукашэнка павіншаваў работнікаў аховы здароўя з прафесійным святам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў аховы здароўя з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў. Аб гэтымпаведамляеБЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт у гэты святочны дзень падзякаваў усіммедыцынскім работнікам, хто з гонарам праходзіць выпрабаванні новымі выклікамі і пагрозамі жыццюі здароўю беларусаў, забяспечваючы грамадскую згоду і нацыянальную бяспеку краіны.
Аляксандр Лукашэнка ад усёй душы пажадаў медыкам і іх сем'ям шчасця, дабра і дабрабыту.