3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Прэзідэнт Беларусі ўсклаў вянок да Магілы Невядомага Салдата ў Зімбабвэ
Сёння асноўны дзень дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Зімбабвэ.
Аляксандр Лукашэнка і Эмерсан Мнангагва праводзяць перамовы ў Дзяржаўным Доме афіцыйнай рэзідэнцыі зімбабвійскага лідара. Кіраўнікі дзяржаў пачалі работу з фармату гутаркі адзін на адзін.
Далей у графіку - перамовы ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый і цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў. Аб гэтым мы раскажам крыху пазней.
Прэзідэнт ушанаваў памяць барацьбітоў за незалежнасць Зімбабвэ
Ну а пачаўся рабочы дзень Прэзідэнта з важнага сімвалічнага жэсту. Раніцай прайшла цырымонія ўскладання вянка да Магілы Невядомага Салдата ў мемарыяльным комплексе "Акр нацыянальных герояў". Гэта святое месца для жыхароў Зімбабвэ. Людзі, якія тут знайшлі супакой, лічацца нацыянальнымі героямі. Гэта вышэйшая ўзнагарода, якую можа атрымаць грамадзянін Зімбабвэ, пасля чаго ён мае права быць пахаваным на Акры. Кіраўніка дзяржавы сустрэў міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ. Прэзідэнт ушанаваў памяць барацьбітоў, якія загінулі за незалежнасць рэспублікі.
Каля ўваходу ў комплекс знаходзіцца музей, прысвечаны антыкаланіяльнай барацьбе. Тут выстаўленыя артэфакты, дакументы і іншыя рэчы, звязаныя з перыядам здабыцця незалежнасці. Цікава, што з вышыні птушынага палёту мемарыял уяўляе сабой аўтамат АК-47.