3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды суддзям Вярхоўнага Суда Беларусі
У пярэдадзень знакавай даты - векавога юбілею Вярхоўнага Суда - кіраўнік дзяржавы сёння ўручыў беларускім суддзям дзяржаўныя ўзнагароды. Гэта сапраўдныя прафесіяналы. Тыя, хто спрыяў умацаванню судовай сістэмы нашай краіны, дзякуючы камубеларускае правасуддзе працягвае дынамічна ўдасканальвацца.
Судовая сістэма ў Беларусі не раз перажывала змены. Чарговы этап адной з рэформ завяршыўся зусім нядаўна. Ён супаў з канстытуцыйнай. Упершыню за ўсю гісторыю сваёй працы Вярхоўны Суд атрымаў канстытуцыйны статус.
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў суддзяў Вярхоўнага Суда з прафесійным святам і высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім міру і дабрабыту, далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці, каб вопыт і веды і далей стаялі на абароне правасуддзя і справядлівасці.