3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і генеральскія пагоны
Палац Незалежнасці 3 сакавіка аказаўся пад уладай прыгажосці і мужнасці. Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны.
Сімвалічна, што напярэдадні Дня беларускай міліцыі іх атрымалі нашы абаронцы. Яны часта рызыкуюць жыццём, калі забяспечваюць мір і спакой у краіне. Прыемна, што і жаночае свята настала загадзя. Ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў удастоены жанчыны. Многія - шматдзетныя мамы, выхоўваюць чацвярых дзяцей і яшчэ чакаюць прыбаўлення. І здзіўляе тое, што не ўсе яны хатнія гаспадыні. На роўных з мужчынамі нясуць ваенную службу, праводзяць складаныя аперацыі і адказныя за выхаванне новага пакалення. Вядома, настрой з улікам сітуацыі ў свеце не вельмі вясновы. Але, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, святочны дзень вельмі патрэбны ў гэтыя напружаныя часы.
А. Лукашэнка: Я шчыра горды за кожнага з вас!
Асабліва напружаны гэты час для нашых мужчын - яны клапоцяцца аб нашай бяспецы і ў любых абставінах захоўваюць знешні спакой, каб жанчынам побач заўсёды было камфортна. Уручаючы генеральскія пагоны і заслужаныя ўзнагароды, Прэзідэнт падзякаваў мужчынам, а ў іх асобе ўсёй нашай арміі і сілавым структурам за службу і ў цэлым усім гасцям за ўсё, што яны робяць для краіны. Аляксандр Лукашэнка пажадаў кожнаму здароўя, міру, дабра і даўгалецця.
Экскурсія ў Палацы Незалежнасці
Яшчэ сёння ў запрошаных гасцей была магчымасць вывучыць інтэр'еры сімвала нашай дзяржаўнасці. Госці прайшліся па знакамітых залах Палаца Незалежнасці і зрабілі памятныя здымкі.