3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Лукашэнка: Паўднёвая мяжа Беларусі надзейна абаронена
Прэзідэнт адзначыў - у нашай краіне няма ніякай надзвычайшчыны. Адказваючы на пытанні журналістаў адразу пасля нарады, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: наша паўднёвая мяжа надзейна абаронена, там досыць сіл і сродкаў. Больш актуальная задача - вызначыць абарону заходніх меж. Беларусь жадала б размясціць на сваёй тэрыторыі "Іскандэры" і З-400 "Трыумф".
А. Лукашэнка: Беларусы павінны прыйсці на рэферэндум, інакш гэта можа стаць ганьбай для краіны
Аляксандр Лукашэнка заклікаў не панікаваць, паколькі для Беларусі ніякай пагрозы няма. Усе мерапрыемствы ў краіне будуць праходзіць без змяненняў, у тым ліку рэферэндум па Канстытуцыі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адмяняць або пераносіць галасаванне ў яго і думкі не было. Рэферэндум па ўнясенні змен у Канстытуцыю ўжо стартаваў, ідзе актыўнае датэрміновае галасаванне. Кіраўнік дзяржавы выказаў сваё меркаванне, што беларусы павінны прыйсці на рэферэндум, інакш, калі праігнараваць, гэта стане ганьбай для краіны. Абноўлены дакумент - гэта цалкам іншая палітычная мазаіка, палітычная карта Беларусі. Падрабязнасці нарады - у наступных выпусках.