3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Мінск захоўвае прыхільнасць ідэі саюзнага будаўніцтва
Пытанні ўдзелу Беларусі ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі абмеркавалі напярэдадні на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы.
Мінск захоўвае прыхільнасць ідэі саюзнага будаўніцтва. Паралельна ідзе і праца па ліквідацыі праблемных пытанняў. Сярод іх падатковы манеўр у нафтавай галіне і фарміраванне цэн на газ. Асноўны прынцып прасоўвання інтэграцыі - гэта роўныя ўмовы і для грамадзян, і для суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі. Інтэграцыя пастаянна ўдасканальваецца.
Для эфектыўнага ўзаемадзеяння інструментаў звышдастаткова. Па словах віцэ-прэм'ера, па-першае, важна дакладна выконваць ужо прынятыя абавязацельствы. Толькі тады рэальны эфект ад саюзнай інтэграцыі адчуюць грамадзяне дзвюх краін.
Многія эканамічныя пытанні саюзнага парадку перанесеныя на пляцоўку ЕАЭС, дзе апошнім часам няма належнага прагрэсу. Не спрыяюць эфектыўнай працы і фэйкавыя ўкіды на расійскім медыйным полі. У прыватнасці, па слядах нядаўняй "Вялікай размовы з Прэзідэнтам". Таксама на нарадзе абмеркавалі і перспектывы эканамічнага развіцця платформы СНД, адносіны з Еўрасаюзам, НАТА і стан спраў у АДКБ.















