3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
На нарадзе ў Прэзідэнта абмяркоўваюць удзел Беларусі ў інтэграцыйных структурах
Саюзнае будаўніцтва, праблемы ў ЕАЭС, гандаль з краінамі СНД, адносіны з Еўрасаюзам і перспектывы ўваходжання ў СГА. Пытанні ўдзелу Беларусі ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі абмяркоўваюць сёння на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы.
Самае шырокае поле ўзаемадзеяння гістарычна склалася з Расіяй. І Мінск захоўвае прыхільнасць ідэі саюзнага будаўніцтва. На вышэйшым узроўні ўжо прынятыя асноўныя кірункі развіцця Саюзнай дзяржавы да 2022. Ідзе работа і па вырашэнні праблемных пытанняў. Сярод іх - падатковы манеўр у нафтавай галіне і фарміраванне цэн на газ. Аляксандр Лукашэнка адзначыў асноўны прынцып руху інтэграцыі наперад - гэта роўныя ўмовы і для грамадзян, і для суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін. Дарэчы, многія эканамічныя пытанні саюзнага парадку дня перанесеныя на пляцоўку ЕАЭС, якая таксама зараз не вызначаецца высокай эфектыўнасцю. Супрацоўніцтва не без праблем, але ўвесь час удасканальваецца і ў фармаце інтэграцыйных аб'яднанняў, і па лініі Мінск - Масква.
На нарадзе абмеркавалі і перспектывы эканамічнага развіцця платформы СНД, а таксама адносіны з другім найбуйнейшым партнёрам Мінска - Еўрасаюзам. Унікальнае становішча Беларусі на стыку ЕАЭС і ЕС павінна прыносіць карысць. А заходні і ўсходні вектары знешняй палітыкі - ураўнаважваць адзін аднаго. Інструментамі працы тут могуць стаць актыўнае прасоўванне ідэі інтэграцыі інтэграцый і магчымасць уваходжання ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.















