3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Аб дзяржаўнай службе гаварылі на нарадзе ў Палацы Незалежнасці
Найважнейшы грамадскі інстытут, ад якога залежыць паспяховае развіццё краіны і павышэнне якасці і ўзроўню жыцця беларусаў - дзяржаўная служба. Наконт яе гаварылі напярэдадні ў Палацы Незалежнасці. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, дзяржслужба - гэта ў першую чаргу адказнасць і ўзятыя на сябе абавязацельствы. Да таго ж дзякуючы вертыкалі ўлады сістэма працуе выразна. Але новы імпульс вельмі неабходны.
Асобная ўвага - новаму закону "Аб дзяржаўнай службе". Дакумент прайшоў першае чытанне ў парламенце ў снежні, будзе другое. Прэзідэнт пацікавіўся, наколькі новы закон адпавядае патрабаванням дзяржавы і грамадства, якія выкарыстоўваюцца падыходы для дасягнення балансу дысцыпліны, адказнасці дзяржслужачых і павышэння прэстыжу дзяржслужбы.