Паўночны вектар: Мінск і Архангельск скіраваны на рост тавараабароту
Аўтар:Кацярына Круталевіч
У Палацы Незалежнасці 24 жніўня Прэзідэнт прыняў дэлегацыю з поўначы Расіі на чале з губернатарам рэгіёна. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у нас вялікія традыцыі і сувязі яшчэ з часоў Вялікай Айчыннай.
Гэтая тэма заўсёды актуальная. Што датычыцца эканомікі, нам ёсць куды рухацца. Асабліва на фоне росту магчымасцяў Мінска. Архангельск - гэта яшчэ і выхад адразу да некалькіх мораў. Будаўніцтва глыбокаводнага порта там закранае беларускія інтарэсы для забеспячэння лагістыкі далёкай дугі.
Зараз стаіць пытанне арганізацыі прамых авіязносін на прынцыпова новых лайнерах (гл. відэа).







