3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі пройдуць у Маскве
Самалёт Кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў аэрапорце Унукава каля паўдня. Для беларускага лідара гэта ўжо сёмы візіт у Расію за год. Яшчэ да сустрэчы Аляксандр Лукашэнка назваў гэтыя перамовы няпростымі, бо неабходна падвесці вынікі двухбаковага супрацоўніцтва і намеціць планы на 2019-ты. Адно з самых адчувальных пытанняў на парадку дня - нафтавы падатковы манеўр.
Апошнія тры гады Расія зніжае экспартную пошліну на чорнае золата, а вось падатак на здабычу расце. З-за такіх дзеянняў наша краіна ўжо недаатрымала некалькі мільярдаў долараў. З 2019 года сваім нафтаперапрацоўчым заводам Масква кампенсуе страты, а вось нашы НПЗ аказваюцца ў прыкметным пройгрышы. Але ісці трэба, крочачы ў саюзную нагу як у палітычным, так і эканамічным плане.
Нагадаем, яшчэ на саміце ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся да бою курантаў зняць усе шурпатасці ў адносінах Мінска і Масквы. Эксперты чакаюць, што перамовы дазволяць знайсці пункт судакранання і закрыць нявырашаныя пытанні. Усе падрабязнасці рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Маскву глядзіце ў "Панараме".















