3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Перспектывы ўзаемадзеяння і развіццё сумесных прадпрыемстваў. Прэзідэнт сустрэўся з губернатарам Новасібірскай вобласці
Беларусь і Новасібірская вобласць гатовыя ўмацоўваць сувязі і ствараць новыя праекты. Сёння ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна.
Андрэй Траўнікаў прыбыў у нашу краіну на чале прадстаўніцкай дэлегацыі. Госці паспелі наведаць некалькі беларускіх прадпрыемстваў, правесці савет дзелавога супрацоўніцтва і перамовы ва ўрадзе. Прэзідэнт назваў Новасібірскую вобласць адным з найболей перспектыўных эканамічных партнёраў для Беларусі ў Сібіры.
У аснове двухбаковых кантактаў - даўнія сяброўскія і роднасныя сувязі паміж людзьмі. У Новасібірскай вобласці пражывае больш за пяць тысяч беларусаў. Многія з іх нашчадкі тых, хто калісьці асвойваў сібірскія прасторы. У рэгіёне вядуць паспяховы бізнес беларускія прадпрымальнікі. На кірмашах вялікім попытам карыстаюцца нашы прадукты, абутак, тэкстыль і мэбля.
Сібіракі разам з беларусамі ўзяліся за праекты па мадэрнізацыі гарадскога транспарту. У рэгіянальным цэнтры працуе прадпрыемства, якое ўжо абнаўляе трамвайны парк. Магчымая і арганізацыя зборкі тралейбусаў. Перад Новасібірскам стаіць задача максімальна абнавіць транспарт да 2023 года к моладзеваму чэмпіянату па хакеі. Вытворцы вобласці таксама зацікаўленыя ў зборцы беларускай сельгастэхнікі. Неўзабаве ў рэгіён адправіцца партыя трактароў. Беларусь гатовая шчыльна падлучыцца да праграмы развіцця сельскай гаспадаркі ў Новасібірскай вобласці. Улічваючы будаўніцтва ўсходняга абыходу горада і паўднёва-заходняга транзіту, дарэчы будзе вопыт нашых спецыялістаў у мадэрнізацыі дарожнай інфраструктуры.
Расійскія губернатары - частыя госці ў Беларусі. Для іх гэта магчымасць умацаваць супрацоўніцтва рэгіёнаў з нашай краінай у прамысловасці, АПК і навуцы.















