3.64 BYN
3.04 BYN
3.57 BYN
Віншаванне лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР Мікалаю Дабранрававу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з 90-годдзем лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР Мікалаю Дабранрававу.
"Вашы бліскучы талент, захопленасць любімай справай і адданасць высокім ідэалам дабра выклікаюць шчырую павагу. Вы па праве з'яўляецеся майстрам паэтычнага слова, які запісаў незабыўную старонку ў гісторыю сучаснага музычнага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што і ў далейшым творчасць Мікалая Дабранравава будзе аб'ядноўваць людзей розных пакаленняў, спрыяць умацаванню сяброўства і культурных сувязяў паміж народамі.