3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Віншаванне народнаму артысту Расіі Валерыю Лявонцьеву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Валерыя Лявонцьева з 70-годдзем.
"На працягу многіх гадоў вы нязменна заваёўваеце публіку непаўторнай манерай выканання, яркай індывідуальнасцю і нязгаснай жыццёвай энергіяй", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўнікальны талент і артыстызм Валерыя Лявонцьева шануюцца шматлікімі прыхільнікамі з розных краін свету, а адданасць любімай справе стала прыкладам для маладых артыстаў. "Вас па праве завуць адным з самых вядомых эстрадных выканаўцаў нашага часу, які займае асаблівае месца ў гісторыі сучаснага мастацтва", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што творчасць артыста і далей будзе дарыць гледачам радасць і натхненне, садзейнічаць умацаванню сяброўства паміж Беларуссю і Расіяй.















