3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Зінаідзе Зубковай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Зінаіду Зубкову з юбілеем.
"Больш за 55 гадоў Вы самааддана служыце сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Вашы талент і высокае прафесійнае майстэрства заўсёды знаходзяць удзячны водгук у сэрцах гледачоў, служаць прыкладам для маладых артыстаў. На тэатральных падмостках і ў кіно Вамі створаныя яркія і незабыўныя вобразы, якія нязменна пакідалі ў публікі моцныя пачуцці і ўражанні", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што плённая творчая дзейнасць Зінаіды Зубковай, накіраваная на захаванне і развіццё лепшых традыцый айчыннага мастацтва, і надалей будзе спрыяць росквіту беларускай культуры.