3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі з Нараджэннем Хрыстовым
Гэтыя дні асаблівыя і для ўсіх праваслаўных вернікаў. Мільёны людзей па ўсім свеце рыхтуюцца сустрэць Раство. З надыходзячым святам беларусаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.
Гэтае свята аб'ядноўвае мільёны хрысціян у іх самых светлых і чыстых думках, абуджае ў сэрцах лепшыя пачуцці - любоў да бліжняга, міласэрнасць, веру ў перамогу дабра, умацоўвае сямейныя вузы і згоду ў грамадстве.
Няхай хараство калядных дзён падорыць вам радасць сустрэч з блізкімі, надасць духоўных сіл у высакародных імкненнях і пачынаннях у імя людзей, роднай Беларусі і міру на Зямлі.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і душэўнай цеплыні.
Аляксандр Лукашэнка