3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Віншаванне з Днём беларускай навукі
Дарагія сябры!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём беларускай навукі.
Ваша прызванне быць вучоным, весці грамадства па шляху прагрэсу - высокая і адказная місія.
Дзякуючы захаванню традыцый, інавацыйнай актыўнасці беларускіх даследчыкаў наша навука дынамічна развіваецца, прытрымліваючыся стратэгічных мэтаў дзяржавы. Садзейнічае эканамічнаму росту, умацаванню нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту краіны.
Перакананы, што вашы талент і працавітасць, прарыўныя навуковыя распрацоўкі будуць і надалей падтрымліваць міжнародны імідж Беларусі - краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.
Жадаю вам здароўя, натхнення і паспяховай рэалізацыі ідэй і задум на карысць Радзімы і ў імя міру.
Аляксандр Лукашэнка















