3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У летапісе чалавецтва гэтая сапраўды эпахальная дата стала для працаўнікоў усяго свету сімвалам абнаўлення, вызвалення ад прыгнёту і новых надзей на светлую будучыню.
З той пары мінула ўжо больш чым сто гадоў. Можна па-рознаму ставіцца да падзей мінулага, ацэньваючы тых ці іншых гістарычных дзеячаў. Аднак менавіта тады былі закладзены асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне.
Сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, павага да гісторыі, слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў - галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.
Упэўнены, што сваім розумам, талентам і працавітасцю мы захаваем, прымножым і перададзім нашчадкам наш неацэнны нацыянальны набытак - суверэнную Беларусь.
Ад усёй душы жадаю вам, дарагія суграмадзяне, здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў у імя Айчыны!
Аляксандр Лукашэнка