3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Віншаванне з Днём будаўніка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў працаўнікоў будаўнічага комплексу з надыходзячым прафесійным святам - Днём будаўніка.
"Гісторыя айчыннай будаўнічай індустрыі памятае нямала прыкладаў самаадданай працы, якія выклікаюць пачуццё гонару і шчырага захаплення. Людзі, што выбралі гэту прафесію, заўсёды карысталіся заслужанай павагай у грамадстве. Шмат у чым дзякуючы іх таленту і старанням мяняецца аблічча нашай Беларусі, узводзяцца камфортныя мікрараёны, утульныя дзіцячыя сады і школы, сучасныя спартыўныя арэны", - адзначыў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што працаўнікі будаўнічага комплексу ўносяць значны ўклад у дынамічнае развіццё эканомікі, пашыраючы геаграфію экспарту сваіх паслуг.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што багатая архітэктурная спадчына і ўласцівае беларускаму народу імкненне да тварэння заўсёды будуць натхняць сучаснае пакаленне будаўнікоў на рэалізацыю новых задач і амбіцыйных праектаў, а дасягнутыя поспехі стануць асновай для выхавання годных пераемнікаў.