3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Прэм'ер Дзяржсавета КНР з афіцыйным візітам у Мінску
У Беларусі з афіцыйным візітам дэлегацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з прэм'ерам Дзяржсавета Лі Цянам. Высокі госць прыбыў у нашу краіну менш як 2 гадзіны таму. У Нацыянальным аэрапорце яго сустракаў кіраўнік урада Беларусі Раман Галоўчанка. Цырымонія па ўсіх канонах пратакола: з караваем і ротай ганаровай варты.
Першыя перамовы на нагах адразу ў аэрапорце. Раман Галоўчанка адзначыў, што мінулы візіт Лі Цяна быў плённым, а гэты павінен яго перасягнуць. У другой палове дня ў Савеце Міністраў дэталёва абмяркуюць важныя двухбаковыя праекты. Афіцыйныя перамовы пройдуць як у вузкім, так і ў пашыраным саставах. А адразу пасля прылёту дэлегацыя КНР накіравалася на плошчу Перамогі. Прэм'ер Дзяржсавета ўсклаў вянок да манумента. Гэта даніна павагі да гісторыі краіны і народа, з якім сёння актыўна развіваецца супрацоўніцтва на прынцыпах стратэгічнага ўсебаковага партнёрства.
Раней прэм'ер Беларусі заяўляў, што Мінск зацікаўлены ў тым, каб падчас візіту Лі Цяна быў падпісаны дэталізаваны план па спалучэнні прамысловай палітыкі дзвюх дзяржаў у рамках рэалізацыі комплекснай стратэгіі сумеснага прамысловага развіцця. Пасля ён напоўніцца канкрэтным практычным зместам. Пасля завяршэння перамоў запланавана падпісанне афіцыйных дакументаў.