Прэзідэнт Беларусі павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Айчынная культура - шматвяковы летапіс беларускага народа, у якім знайшлі адлюстраванне яго багатая гісторыя, мудрасць продкаў, народныя традыцыi, дасягненні і лепшыя рысы нацыянальнага характару", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што асаблівая заслуга ў прымнажэнні гэтага духоўнага скарбу належыць работнікам культуры - таленавітым і неабыякавым людзям, якія прысвяцілі сябе служэнню мастацтву. "Дзякуючы вашым прафесіяналізму, майстэрству і шчырай любові да абранай справы беражліва захоўваецца спрадвечная спадчына, нараджаюцца значныя ініцыятывы і праекты, адкрываюцца новыя імёны на творчым небасхіле", - падкрэсліў ён.
"Упэўнены, што і надалей ваша стваральная дзейнасць будзе спрыяць узбагачэнню беларускай культуры і паспяховаму развіццю краiны", - дадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам культуры невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.
Віншаванне Прэзідэнта работнікам культуры з прафесійным святам
Работнiкам культуры Рэспублiкi Беларусь
Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.
Айчынная культура - шматвяковы летапіс беларускага народа, у якім знайшлі адлюстраванне яго багатая гісторыя, мудрасць продкаў, народныя традыцыi, дасягненні і лепшыя рысы нацыянальнага характару.
Асаблівая заслуга ў прымнажэнні гэтага духоўнага скарбу належыць вам, таленавітым і неабыякавым людзям, якія прысвяцілі сябе служэнню мастацтву. Дзякуючы вашым прафесіяналізму, майстэрству і шчырай любові да абранай справы беражліва захоўваецца спрадвечная спадчына, нараджаюцца значныя ініцыятывы і праекты, адкрываюцца новыя імёны на творчым небасхіле.
Упэўнены, што і надалей ваша стваральная дзейнасць будзе спрыяць узбагачэнню беларускай культуры і паспяховаму развіццю краiны.
Жадаю вам невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка,
11 кастрычніка 2026 года.







