Прэзідэнт правёў нараду з сілавым блокам па выніках праверак боегатоўнасці
Аўтар:Наталля Брэвус
Тэма нацыянальнай бяспекі была і застаецца пытаннем нумар адзін. 13 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з сілавым блокам. Ішла размова пра высновы, якія ўжо можна зрабіць пасля праведзенай праверкі боегатоўнасці не толькі Узброеных Сіл, але і падраздзяленняў унутраных войскаў.
Прэзідэнт падкрэсліў: Беларусь не выношвае ніякіх агрэсіўных планаў, але вымушана, улічваючы абстаноўку вакол, трымаць порах сухім. Заходнія краіны актыўна нарошчваюць ваенныя расходы на ўзбраенне. Таму Аляксандр Лукашэнка катэгарычны - абсалютна ўсе дзяржорганы сілавога блока абавязаны быць гатовымі дзейнічаць прафесійна, упэўнена і аператыўна (гл. відэа).







