3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Прэзідэнт: Беларусь не адступіць ад рэалізацыі мірнай знешняй палітыкі.
Беларусь не адступіць ад рэалізацыі мірнай знешняй палітыкі. Гэтую заяву Прэзідэнт зрабіў напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны падчас сустрэчы з курсантамі, слухачамі і выкладчыкамі Ваеннай акадэміі. Навучанне афіцэрскага саставу ў ВНУ праходзіць на высокім узроўні. Надаецца належная ўвага захаванню традыцый, вывучэнню сваёй ваеннай гісторыі, вопыту вядзення сучасных войнаў, лакальных канфліктаў, укараненню найноўшых тэхналогій. Па словах нашага Прэзідэнта, будучыя выпускнікі Ваеннай акадэміі (а гэта эліта нацыянальнай арміі) павінны заўсёды быць гатовы да любога павароту падзей, быць высокапрафесійнымі спецыялістамі і сапраўднымі патрыётамі. Падчас размовы з маладым пакаленнем вайскоўцаў Кіраўнік дзяржавы канстатаваў няпростую абстаноўку, што складваецца на кантыненце. Пашырэнне ваенных блокаў, распрацоўка і ўкараненне новых тэхналогій узброенага супрацьборства ўскладняюць сітуацыю ля нашых межаў.
Такія зносіны сталі магчымасцю абмеркаваць самыя розныя тэмы. У цэлым большасць пытанняў маладых вайскоўцаў так ці інакш датычыліся бяспекі і ваеннай палітыкі: ад нюансаў набору ў армію, сітуацыі ў рэгіёне да дыялогу з суседзямі і партнёрамі. Размова атрымалася вельмі прадметнай і шчырай. Аляксандру Лукашэнку таксама расказалі, як арганізавана сістэма падрыхтоўкі ў Ваеннай акадэміі. Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на занятках курсантаў інфармацыйнай роты. Гэтае падраздзяленне дазволіць захаваць кадравы патэнцыял пры прызыве на ваенную службу спецыялістаў інфармацыйных тэхналогій. Ад IT-роты Ваеннай акадэміі Аляксандр Лукашэнка чакае практычных вынікаў, у тым ліку па папулярызацыі распрацовак на сусветным рынку.
Прэзідэнт наведаў Залу ваеннай гісторыі Беларусі, што з'явілася ў ВНУ амаль два гады таму. Яе стварэнне было прымеркавана да 100-годдзя Узброеных сіл краіны, каб абуджаць цікавасць да нацыянальнай гісторыі беларускага народа, у тым ліку ваенна-гістарычнай спадчыны. Аглядаючы экспазіцыю, Аляксандр Лукашэнка выказаўся супраць спробаў перапісвання гісторыі.















