3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам кіраўніка МНС
Стаць кампактным, сучасным і мабільным сілавым ведамствам - такія мэты стаяць перад Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях.
Кіраўнік дзяржавы сёння актуалізаваў задачы для ведамства. Прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка МНС. Яшчэ летась Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што міністэрства патрабуе аптымізацыі. Погляд на яго структуру павінен быць крытычным. Важна пазбегнуць дублюючых функцый, пераразмеркаваць нагрузку - Прэзідэнт даручаў распрацаваць пытанні рэфармавання міністэрства, у выніку зрабіць яго структуру эфектыўнай і аптымальнай. Для гэтага была створана міжведамасная рабочая група. Вынікі яе працы сёння далажылі кіраўніку дзяржавы. Прэзідэнт патрабуе ўзважанага падыходу: з аднаго боку - трэба ліквідаваць неактуальныя для ратавальнікаў функцыі, з іншага - не адмаўляцца ад таго, што працуе эфектыўна.
Для МНС пазіцыя Прэзідэнта не новая. Падрыхтоўкай узбраення сваіх супрацоўнікаў на выпадак НЗ ведамства займаецца ўжо паўгода. Ёсць вынік - міністр распавядзе журналістам дэталі. Ужо ўнесены папраўкі ў прававым полі, ідзе падрыхтоўка асабістага саставу і пляцовак, дзе будзе захоўваецца неабходная тэхніка.
Прэзідэнт падкрэслівае: беларускія ратавальнікі - адны з самых лепшых, дзе бы ні прадстаўлялі нашу краіну. Імідж ведамства ў свеце высокі! Штодня яны даказваюць гэта і на справе.
Толькі летась пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый працаўнікамі МНС былі выратаваны і эвакуіраваны больш як 6 тысяч чалавек. Штодня на лініі 101 і 112 паступала каля 2 тысяч зваротаў аб дапамозе ад грамадзян.