3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Прэзідэнт Беларусі прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага Суда
Аляксандр Лукашэнка прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага Суда Беларусі Святлану Любецкую. Указ аб яе прызначэнні быў падпісаны ў красавіку, але ажыццяўляць паўнамоцтвы ў поўнай меры суддзя можа толькі пасля прынясення прысягі.
На цырымонію запрасілі старшынь абедзвюх палат парламента, а таксама Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў.
Заслужаны юрыст Беларусі Святлана Любецкая ў судовай сістэме прапрацавала больш за 20 гадоў. Ёй прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу.