3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з расійскім філосафам Аляксандрам Дугіным
Нам жыць разам, і трэба трымацца адно аднаго. Аб беларуска-расійскіх адносінах Аляксандр Лукашэнка гаварыў 18 кастрычніка з расійскім філосафам і грамадскім дзеячам Аляксандрам Дугіным.
Прэзідэнт вітаў госця, які прыехаў сам паглядзець, чым жыве Беларусь, і паказаць рэальную карціну сваёй аўдыторыі. Нягледзячы на супярэчнасці і крытыку, што была ў мінулым, сёння наша краіна - суверэнная дзяржава, якая плячо ў плячо з брацкай Расіяй супрацьстаіць нападкам Захаду.
Суразмоўцы закранулі і тэму дзяржаўнай ідэалогіі. Якой яна павінна быць? І пры якіх умовах можа якасна фарміравацца і развівацца? Аляксандр Дугін лічыць, што Беларусь сёння нават бліжэй да сваёй ідэалогіі, чым Расія. Аргументы: у нас сказалі выразнае "не" алігархам і не далі заходняму лібералізму ператварыцца ў разбуральную сілу. У цэлым гутарка з кіраўніком дзяржавы на розныя тэмы доўжылася больш чым дзве гадзіны.