3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Прэзідэнт Беларусі з рабочай паездкай наведвае Мінскі раён
Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам уборачнай на палях 1-ай Мінскай птушкафабрыкі. Лідар агледзеў два палі - азімай трыцікале і пшаніцы. Абедзве культуры беларускай селекцыі з добрай ураджайнасцю - 60-70 цэнтнераў з гектара. У цэлым жа масавую ўборачную ў Беларусі плануюць завяршыць прыкладна да сярэдзіны жніўня. З абмоўкамі на стабільнае надвор'е і поўную мабілізацыю намаганняў паўночных рэгіёнаў. Гатоўнасць зернесушыльных комплексаў і камбайнаў вельмі высокая. Сезонныя спецыялісты ў асноўным з прамысловых прадпрыемстваў захоўваюць зарплату па асноўным месцы працы і атрымліваюць дадатковыя грошы за ўдзел ва ўборачнай. Паралельна ідзе нарыхтоўка збожжа і ў дзяржрэзервы. З гэтай задачай аграрыі справіліся на траціну.
Яшчэ адна задача - надаць неабходную ўвагу прыватнаму сектару. Асабістыя дапаможныя гаспадаркі таксама могуць разлічваць на тэхнічную дапамогу. За гэты фронт прац адказваюць мясцовыя ўлады.