3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Прэзідэнт Беларусі ўручыў дзяржузнагароды шматдзетным маці і заслужаным дзеячам розных сфер
Міжнародны жаночы дзень, а таксама Дзень абаронцаў Айчыны сталі падставай для сустрэчы ў Палацы Незалежнасці. Там напярэдадні Прэзідэнт Беларусі ўручыў дзяржузнагароды шматдзетным маці і заслужаным дзеячам розных сфер, а таксама генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму саставу.
У святочнай атмасферы ўшаноўвалі тых, хто прысвяціў сябе дзецям, хто дабіўся вышынь у кар'еры і вызначыўся сваёй мужнасцю: выратаваў жыцці іншых. У зале амаль 4 дзясяткі чалавек. Маці, настаўнікі, ратавальнікі, навукоўцы, хатнія гаспадыні, людзі культуры і мастацтва. Цёплыя словы Кіраўнік дзяржавы адрасаваў усім без выключэння. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: у такіх адданых краіне, сям'і і сваёй справе людзях - сіла нашага народа і дзяржавы.
Узнагароджваць прыгожых дам сумесна з іх мужнымі абаронцамі - гэта таксама добрая традыцыя. Ордэн Маці і афіцэрскія пагоны або падзяка з рук Кіраўніка дзяржавы - прадмет асаблівага гонару для кожнага госця.
Таксама медалямі адзначылі прафесійныя дасягненні, прысвоілі чарговыя воінскія і міліцэйскія званні, падкрэслілі важнасць працы работнікаў мытнай службы і юстыцыі. А завяршылася ўрачыстая частка традыцыйным прыёмам ад імя Кіраўніка дзяржавы.















