3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з канцлерам Аўстрыі ў Палацы Незалежнасці
Беларусі і Аўстрыі неабходна нарошчваць двухбаковае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з федэральным канцлерам Аўстрыі.
Перамовы ў Палацы Незалежнасці - гэта яшчэ адзін крок для азначэння далейшых перспектыў беларуска-аўстрыйскага супрацоўніцтва. У гэтым плане створана трывалая база, ды і палітыкі знаёмыя даўно. Раней Себасцьян Курц ужо двойчы наведваў Беларусь у якасці кіраўніка МЗС Аўстрыі.
Добрай дынамікай адрозніваюцца не толькі палітычныя кантакты, але і тавараабарот паміж краінамі. Летась ён перавысіў 170 мільёнаў долараў. Асноўныя артыкулы беларускага экспарту - прадукцыя лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, нафтапрадукты. Аўстрыя стабільна ўваходзіць у лік найбуйнейшых інвестараў у эканоміку Беларусі. У нашай краіне зарэгістравана больш як 80 прадпрыемстваў з аўстрыйскім капіталам. У 2018 годзе прыцягнута інвестыцый на суму амаль 300 мільёнаў долараў.
Гэта другі заключны дзень візіту Себасцьяна Курца ў Мінск. Яго праграма была вельмі насычанай. Напярэдадні разам з беларускім лідарам аўстрыйскі канцлер пабываў у Трасцянцы, дзе быў адкрыты манумент пад назвай "Масіў імёнаў", прысвечаны памяці больш як 10 тысяч грамадзян Аўстрыі, загінуўшых у лагеры смерці ў гады Другой сусветнай вайны.















