3.64 BYN
3.04 BYN
3.57 BYN
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з паслом Грузіі Валерыем Кварацхеліяй
Развіццё беларуска-грузінскіх адносін сёння абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Грузіі Валерыем Кварацхеліяй. Падобная практыка - рэгулярныя сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі дыпкорпусу - стала добрай традыцыяй. Гэта добрая магчымасць правесці рэвізію ўзаемадзеяння і вызначыць новыя перспектывы. Вось ужо амаль тыдзень у Грузіі новы прэзідэнт. Ім стала Саламэ Зурабішвілі. Аднак гэты факт ніяк не адбіваецца на двухбаковых адносінах: трывалы падмурак закладзены даўно.
У сакавіку адбыўся афіцыйны візіт беларускага лідара ў Грузію. Тады былі вызначаныя новыя нішы супрацоўніцтва, адкрылася прадпрыемства па зборцы ліфтаў, зараз завяршаецца праца па арганізацыі ў Батумі яшчэ аднаго - па зборцы малых трактароў МТЗ. Вывучаецца магчымасць паставак электробусаў Белкамунмаша, камунальнай і грузавой тэхнікі МАЗ, збожжа - і бульбаўборачных камбайнаў. Беларусь зацікаўленая ў развіцці шматпланавага супрацоўніцтва з Грузіяй, і для гэтага створаныя ўсе ўмовы.
У супрацоўніцтве Мінска і Тбілісі праблем няма, тавараабарот летась наблізіўся да сотні мільёнаў долараў. Па выніках гэтага года невялікае паніжэнне за кошт выканання кантракта на пастаўку прадукцыі брэнда "Штадлер", але ўжо абмяркоўваецца новы. Магчымасці для росту тавараабароту ёсць і ў пастаўках харчавання, прадукцыі дрэваапрацоўкі, лекаў, сумесных праектаў у транспартна-лагістычнай сферы. Прамысловая кааперацыя цалкам адпавядае эканамічным інтарэсам Беларусі і Грузіі, а ў перспектыве краіны маюць намер выходзіць з сумеснай прадукцыяй на рынкі трэціх краін.