3.64 BYN
3.04 BYN
3.57 BYN
Прэзідэнт: адносіны з Расіяй будуюцца на сістэмнай і планавай аснове
На нарадзе ў Кіраўніка беларускай дзяржавы абмяркоўваюцца актуальныя пытанні супрацоўніцтва і выкананне раней дасягнутых дамоўленасцяў на вышэйшым і ўрадавым узроўні з Расійскай Федэрацыяй.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што нашы адносіны з Расіяй будуюцца на сістэмнай і планавай аснове. Зацверджаны прыярытэты Саюзнай дзяржавы на найбліжэйшыя 5 гадоў, і дзяржавы ўшчыльную наблізіліся да стварэння адзінага паліўна-энергетычнага рынку і ідуць да фарміравання агульнай прававой прасторы. Гэты рух абапіраецца на безумоўную павагу суверэнітэту дзвюх краін і выбар двух народаў.
Як чакаецца, ключавой тэмай заўтрашніх перамоў у Маскве на вышэйшым узроўні стане так званы падатковы манеўр у нафтавай сферы. Аднабаковае рашэнне Расіі па гэтым пытанні значна зніжае канкурэнтаздольнасць айчыннай нафтаперапрацоўкі, а сумарныя страты ўжо перавысілі 4,5 мільярда долараў.