3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў пасля агляду ваеннай тэхнікі
З навінкамі ваеннай і спецыяльнай тэхнікі айчыннай вытворчасці сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся на палігоне ў Івацэвіцкім раёне. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў неабходнасць ствараць у краіне ўласнае найноўшае ўзбраенне і ваенную тэхніку, а таксама мадэрнізаваць ужо існуючыую - дыктуе час. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што нават у мірны час порах трэба трымаць сухім.
Пасля агляду тэхнікі адбыўся і практычны паказ яе магчымасцяў. Умоўныя цэлі паражаліся з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў розных мадыфікацый. Была выпрабаваная і сістэма навігацыйнага бамбакідання.
Пасля гэтага Кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні журналістаў. Адно з іх датычылася іміджавага складальніка сучаснай арміі. Журналісты таксама пацікавіліся ў Прэзідэнта, на якіх кірунках у беларускім ВПК трэба сканцэнтраваць увагу ў будучыні. Тут стаўка на стварэнне новых узораў айчыннай зброі і мадэрнізацыі існуючай тэхнікі ўласнымі сіламі.