3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Прэзідэнт прымае дэлегацыю з Санкт-Пецярбурга
Праз тыдзень у Палацы Незалежнасці - чарговая дэлегацыя гасцей, гэтым разам з Санкт-Пецярбурга. Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з губернатарам расійскай паўночнай сталіцы Аляксандрам Бягловым. У Мінска і Санкт-Пецярбурга - добры базіс для развіцця супрацоўніцтва. Эканамічныя кантакты дасягнулі высокага ўзроўню ў дапандэмійны час. Сёння партнёры разлічваюць наблізіцца да ранейшых паказчыкаў. А гэта без малога 2 мільярды долараў тавараабароту. У Санкт-Пецярбургу праходзіць цэлы шэраг рэформ: сістэмы гарадскога добраўпарадкавання, грамадскага транспарту, будаўнічай сферы. І Беларусь можа аказаць садзейнічанне ў абнаўленні паўночнай сталіцы.
Нашы гарады аб'ядноўвае агульная гісторыя. У гады Другой сусветнай вайны і Мінск, і Санкт-Пецярбург страцілі сотні тысяч сваіх жыхароў. Як раз напярэдадні пецябруржцы адзначылі чарговую гадавіну вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады. А сёння ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрываецца сумесная экспазіцыя, прысвечаная трагічным старонкам гісторыі. Прэзідэнт асабліва падкрэсліў: беражлівае стаўленне да гераічнага мінулага - аснова для развіцця цесных кантактаў у розных сферах.