3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Прэзідэнт зробіць дзяржаўны візіт у Манголію 1-4 чэрвеня
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з 1 па 4 чэрвеня зробіць дзяржаўны візіт у Манголію. Афіцыйныя перамовы з кіраўніком азіяцкай краіны адбудуцца ва Улан-Батары ў вузкім і пашыраным складах.
Лідары абмяркуюць перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва для максімальна поўнага раскрыцця патэнцыялу двухбаковых адносін. Першым чынам размова аб магчымасцях пашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, пастаўках на мангольскі рынак запатрабаванай харчовай і прамысловай прадукцыі нашых прадпрыемстваў, сумеснай працы па лініі АПК. Чакаецца, што па выніках перамоў падпішуць шэраг дакументаў, якія ўмацуюць падмурак двухбаковага супрацоўніцтва. Манголія - дзяржава ў Паўночна-Усходняй Азіі, мяжуе з Расіяй і Кітаем. Мінск і Улан-Батар раздзяляе без малога амаль 7 тыс. км. Але, нягледзячы на адлегласць, пунктаў судакранання паміж нашымі краінамі шмат!
Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміцца з гісторыяй, самабытнымі традыцыямі і звычаямі народа Манголіі. Паралельна з мерапрыемствамі дзяржаўнага візіту ва Улан-Батары адбудзецца бізнес-форум. Прадстаўнікі дзелавых колаў змогуць больш дэталёва азнаёміцца з магчымасцямі адзін аднаго - абмеркаваць практычныя пытанні па пэўных кірунках.