3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком МЗС Расіі
Размову аб узаемадзеянні Беларусі і Расіі прадоўжылі на сустрэчы Прэзідэнта з міністрам замежных спраў гэтай краіны. Сяргей Лаўроў сёння прыляцеў у Мінск. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: у беларуска-расійскіх адносінах удасца вырашыць праблемы - супрацоўніцтва паміж Мінскам і Масквой самае цеснае, таму заўсёды ёсць што абмеркаваць. Адбітак на ўсе дзяржавы і міжнародную сітуацыю сёння накладвае пандэмія плюс палітычныя моманты: выбарчая кампанія ў нас і падрыхтоўка да галасавання па канстытуцыйных папраўках у Расіі. Усё гэта сёння ўплывае на сітуацыю. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пераадолець складаныя пытанні, звязаныя з пандэміяй, яе эканамічнымі наступствамі, а таксама інфармацыйным напалам на гэтым фоне нам па сілах, асабліва калі дзейнічаць разам.















