3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Прэзідэнт: Нам трэба будзе адбудаваць працу піянерскай арганізацыі і БРСМ
З лепшымі прадстаўнікамі піянерскага руху 20 мая сустрэўся Аляксандр Лукашэнка. Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя - адно з самых масавых дзіцячых аб'яднанняў у нашай краіне. У яго радах больш за паўмільёнактыўных хлопчыкаў і дзяўчынак. Ужо цэлае стагоддзе іх аб'ядноўваюць нязменныя каштоўнасці: дабрыня, справядлівасць, сяброўства і ўзаемадапамога. Добрыя справы, дапамога дарослым, выхаванне лідарскіх якасцяў - усё гэта аснова пераемнасці і галоўныя ідэі піянерскага руху. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: гэта яго першая сустрэча з піянерамі. І заклікаўдзяцей да адкрытага дыялогу. Прэзідэнт успомніўсвае юныя гады (ён таксама быў і піянерам, і камсамольцам). Многія традыцыі піянерыі савецкага часу ўдалося захаваць. Але сёння руху трэба надаць новае гучанне.
Прэзідэнт падкрэсліў: піянерскія традыцыі ў Беларусі захоўваюцца дагэтуль як нідзе на постсавецкай прасторы. У іншых рэспубліках піянерыю замянілі іншыя арганізацыі. Але Беларусь не пайшла па гэтым шляху. І гэта была прэзідэнцкая ініцыятыва. Значэнне гэтага руху складана пераацаніць. Дзеці вучацца быць арганізаванымі, жыць у грамадстве - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Гэта лідары меркаванняў, ініцыятыўныя і неабыякавыя. На іх плячах адказнасць за будучыню краіны.
Прэзідэнт - піянерам: У вашых руках будучыня краіны, і вы павінны яе захаваць
Але сённяшняя сустрэча зусім не была падобная да маналогу. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для яго важна пачуць меркаванне моладзі. Дзеці засыпалі Прэзідэнта пытаннямі, распавялі пра свае праекты і агучылі прапановы па развіцці арганізацыі. І не толькі! Прэзідэнт падтрымаў шматлікія ініцыятывы. Яны знойдуць працяг. У прыватнасці, паабяцаў правесці ўрок гістарычнай памяці для лепшых школьнікаў і студэнтаў (яго прымяркуюць да 1 верасня), а таксама закласці ў Палацы Незалежнасці піянерскую і камсамольскую алеі. Юныя піянеры таксама цікавіліся меркаваннем кіраўніка дзяржавы па шматлікіх пытаннях. Аляксандр Лукашэнка расказаў пра свой дэвіз, якім кіруецца ў жыцці.
Толькі наперад! А. Лукашэнка расказаў піянерам пра свой дэвіз
Гэтая сустрэча доўжылася парадку дзвюх з паловай гадзін. Дзеці задалі дзясяткі пытанняў аб лідарстве, патрыятызме, захаванні гістарычнай памяці, моладзевых ініцыятывах, выбары прафесійнага шляху. І нават міждзяржаўных адносінах. Гэта была душэўная, простая і адкрытая гутарка на роўных.