3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Прэзідэнт сустрэўся з паслом В'етнама Ле Анем
Пра тое, што эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і В'етнама трэба падцягваць да ўзроўню палітычных адносін, Прэзідэнт гаварыў на сустрэчы з паслом В'етнама Ле Анем, які завяршае дыпламатычную місію ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што палітычныя адносіны значна апярэджваюць гандлёвыя. Кіраўнік дзяржавы выказаў падзяку дыпламату за працу, якую Ле Ань прарабіў за тры гады. За 2017 Мінск і Ханой нагандлявалі на 135 мільёнаў долараў. Амбіцыйная задача - да канца наступнага года павялічыць лічбы ў два з паловай разы.