3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Прэзідэнт сустрэўся са Старшынёй Вярхоўнага суда Беларусі Валянцінам Сукалам
Праца судзейскага корпуса і праваахоўнай сістэмы. Гэтыя тэмы сёння Прэзідэнт дэталёва абмеркаваў са Старшынёй Вярхоўнага суда Беларусі Валянцінам Сукалам. Падчас сустрэчы гаварылі і аб праблемах у працы судовай галіны ўлады. Таксама Кіраўнік дзяржавы напярэдадні нарады з праваахоўным блокам цікавіўся ацэнкай функцыянавання і гэтай сферы. Сярод тэм і распрацоўка закона аб амністыі - у сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі.
Таксама Кіраўнік дзяржавы цікавіўся завяршэннем будаўніцтва новага будынка Вярхоўнага суда Беларусі. Нагадаем, ён размясціўся насупраць Палаца Незалежнасці, і зараз працы знаходзяцца на заключнай стадыі. У пачатку красавіка запланавана адкрыццё, падчас якога адбудзецца і сустрэча Прэзідэнта з судзейскім корпусам.















