3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Прэзідэнту паказалі беларускую зброю і боепрыпасы
Ад пытанняў вытворчасці айчыннай стралковай зброі і боепрыпасаў да пашырэння магчымасцяў па рамонце авіятэхнікі. Гэтыя тэмы сталі асноўнымі падчас рабочай паездкі Прэзідэнта ў Віцебскую вобласць.
Аляксандр Лукашэнка напярэдадні наведаў Аршанскі раён. У вытворча-тэхнічным кластары "Вусце" кіраўніку дзяржавы паказалі айчынныя пісталеты і аўтаматы. Яны прайшлі выпрабаванні ў беларускай арміі, водгукі - станоўчыя. Прадукцыяй таксама задаволены і замежныя заказчыкі. Тут асвоены і выпуск патронаў трох тыпаў для цывільнай зброі. У будучыні маюць намер вырабляць і для баявой. Таксама Прэзідэнт пабываў у цэху рэгламенту і рамонту авіяцыйных кіруемых ракет, дзе акцэнтаваў увагу на неабходнасці лакалізацыі.
Прэзідэнт наведаў авіярамонтны завод
На Аршанскім авіярамонтным заводзе ў Балбасаве Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанне будаўніцтва новага цэха. Яго плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2023 годзе. Гэта будзе сучасная вытворчасць, якая дазволіць мінімізаваць закупы і стварыць новыя рабочыя месцы. Размова таксама ішла пра далейшае развіццё аэрадрома Орша. Тут гатовы прымаць любыя тыпы паветраных суднаў.