3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмеркавалі па тэлефоне двухбаковыя адносіны
Сёння з ініцыятывы расійскага боку адбылася тэлефонная гутарка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, выказаўшы ўпэўненасць у эфектыўнай рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых на нядаўнім пасяджэнні ВДС Саюзнай дзяржавы. У гутарцы была закранутая і спартыўная тэма. Аляксандр Лукашэнка адзначыў высокі ўзровень арганізацыі і правядзення Расіяй чэмпіянату свету па футболе, пазітыўныя водзывы з боку замежных балельшчыкаў. Таксама Прэзідэнт Беларусі пажадаў расійскай зборнай поспеху ў прызначаным на 1 ліпеня ў "Лужніках" матчы са зборнай камандай Іспаніі.