3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Рабочая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Мар'яны Шчоткінай
У рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця зацікаўлена кожная дзяржава. Аб стратэгіі сусветнага маштабу сёння ішла размова падчас рабочай сустрэчы Прэзідэнта і намесніка старшыні Савета Рэспублікі.
Мар'яна Шчоткіна - нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт, якія ўяўляюць сабой набор глабальных арыенціраў. Гэта 17 пунктаў, рэалізацыя якіх разлічана да 2030-га года. Сярод іх - паўсюдная ліквідацыя галечы, гарантаванне харчовай бяспекі, доступу да крыніц энергіі і гендэрнай роўнасці. Усе дзяржавы самастойна распрацоўваюць праграмы па ўстойлівым развіцці, арыентуючыся на агульны прыняты дакумент. Беларусь ужо распачала шэраг важных крокаў у гэтым кірунку. На думку Мар'яны Шчоткінай, для нашай краіны актуальна ўлічваць глабальныя мэты пры распрацоўцы дакументаў самага высокага ўзроўню. Важна таксама правесці кампанію па інфармаванні грамадства, у першую чаргу моладзі. Плануецца правядзенне Нацыянальнага форуму па Мэтах устойлівага развіцця з удзелам прадстаўнікоў улады, грамадства, бізнесу і акадэмічных колаў. Таксама сёння падчас рабочай сустрэчы абмеркавалі і іншыя кірункі працы Мар'яны Шчоткінай. У прыватнасці, кіраванне буйной грамадскай арганізацыяй - Саюзам жанчын, і куратарства выканання Дэкрэту "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва". Падрабязнасці рабочай сустрэчы ў наступным выпуску.